2009-07-02 12:38:44

Беларусь пад нямецкай акупацыяй


Рэжысёр Антон Цялежнікаў здымае дакументальны фільм «Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941–1944». Стужка будзе складацца з трох частак па 30 хвілінаў.
У серыяле свае меркаванні выкажуць Барыс Кіт, айцец Аляксандр Надсан, гісторык Юрый Туронак ды іншыя сведкі і даследнікі Другой сусветнай вайны. На Белсаце абяцаюць паказаць фільм увосень.
Антон Цялежнікаў, дарэчы, таксама з’яўляецца рэжысёрам пастаноўшчыкам фільму «Беларускі Пасляваенны Антысавецкі Супраціў 1944-1957».








All the contents on this site are copyrighted ©.