2009-07-01 13:49:38

Сустрэча Бэнэдыкта 16 з новымі мітрапалітамі, якія атрымалі палій


30-га чэрвеня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з 34-ма мітрапалітамі ды іх блізкімі, якія ў панядзелак 29-га чэрвеня атрымалі палій. У сваёй прамове да іх Папа сказаў: “Будзьце прыкладнымі пастырамі, руплівымі, люблячымі Бога і свае супольнасьці”. Далей спасылаючыся да Году Сьвятарства падкрэсьліў, што адкрыцьцё на Бога і бліжніх дапаможа арцыбіскупам падтрымліваць сьвятароў, якія зьяўляюцца іхнімі першымі супрацоўнікамі ў паслузе ды пасьпяхова абвяшчаць Эвангэльле. Сьвяцейшы Айцец затым па імені прывітаў кожнага з мітрапалітаў, якія ад 29-га чэрвеня носяць асаблівы знак еднасьці з Наступнікам Сьвятога Пятра. Вось прывітаньне Папы Мітрапаліту Мокшыцкаму:
RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.