2009-07-01 13:49:19

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 1-га ліпеня



Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
28-га чэрвеня, сёлета, закончыўся Год Сьвятога Паўла, які быў спалучаны з 2-х тысячагоддзем ад нараджэньня Апостала. Сьвяцейшы Айцец яшчэ раз падзякаваў за духоўныя плады, які гэты час прынёс супольнасьці Касьцёла.
Як вядома 19-га чэрвеня ў 150-ю гадавіну сьмерці Сьвятога Яна Вянэя пачаўся Год Сьвятарства. Яго значэньню Папа прысьвяціў сёньняшнюю катаэзу. У ёй падкрэсьліў, што лозунг гэтага Году “Вернасьць Хрыста, вернасьць сьвятара” паказвае на дар Божай Ласкі, які апярэджвае будзь-які чалавечы адказ і душпастырскія дзеяньні. У гэтым кантэксьце яўляецца як непадзельнаю ў жыцьці сьвятара ёсьць місійнае пасланьне і выконваньне культу.
RealAudioMP3
Мэтаю місіі кожнага сьвятара ёсьць, каб усе людзі змаглі ахвяраваць сябе Богу як жывую, сьвятую і Богу прыемную Гостыю. Атрымаўшы дар высьвячэньня сьвятары стаюцца сьведкамі іх сустрчы з Хрыстом, Які адкрывае перад імі новыя гарызонты. Выходзячы менавіта з гэтага дасьведчаньня- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- яны могуць поўнасьцю выконваць сваю місію цераз абвяшчаньне Слова і ажыцьцяўляньне Сакрамантаў. Гэта два галоўныя аспэкты паслугі сьвятара. Сьвятары, каб добра выконваць гэтае пасланьне патрабуюць падтрымкі з боку вернікаў. Дзеля гэтага Бэнэдыкт 16 запрапанаваў, каб у дыяцэзыях, у парафіях, законных супольнасьцях, іншых зграмаджаньнях верных уздымаць малітвы у іх намеры, асабліва Эўхарыстычнае абажаньне. Хай гэта будзе кліканьнем пра асьвячэньне сьвятароў ды пра новыя, шматлікія і добрыя пакліканьні.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.