2009-06-30 12:44:23

Папа Бэнэдыкт 16 пажадаў Праваслаўным Цэрквам пераадоленьня спрэчных пытаньняў, якія іх дзеляць


У Рыме прабывала дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату, якая прысутнічала на ўрачыстасьцях Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла. Дэлегацыю ўзначальваў Міртапаліт Францыі Эмануэль, які таксама кіруе Праваслаўным Бюро пры Эўрапэйскай Вуніі. Суправаджалі яго біскуп Атэнагорас з Бэльгіі ды дыякан Білліс з сядзібы Патрыярхату на Фанары ў Істамбуле.
Прыймаючы іх на прыватнай аўдыенцыі Бэнэдыкт 16 сказаў: “сваёю прысутнасьцю, як знак царкоўнага братэрства, вы прыпамінаеце нашае супольнае заангажаваньне ў імкненьні да поўнага адзінства. Вы ведаеце, але жадаю гэта яшчэ сёньня пацьвердзіць, што Каталіцкі Касьцёл хоча ўсялякімі магчымымі спосабамі прывярнуць поўнае адзінства, адказваючы на волю Хрыста адносна вучняў і памятаючы навучаньне Сьвятога Паўла, які нам прыпамінае, што мы пакліканыя да “адзінай надзеі”. Жадаю,- працягваў Сьвяцейшы Айцец,- каб удзельнікі каталіцка-праваслаўнага дыялогу ведалі, што суправаджаю іх маёю малітваю і што іхнія працы маюць поўную падтрымку Каталіцкага Касьцёла. Ад цэлага сэрца жадаю, каб непаразуменьні і напружаньні, якія зьявіліся паміж праваслаўнымі дэлегацыыямі ў часе апошніх Пленарных Сэсій камісіі дыялогу, былі пераадоленыя ў братэрскай любові, так каб у дыялогу праваслаў”е было прадстаўлянае больш шырэй””.
Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што найбліжэйшая каталіцка-праваслаўная сустрэча супольнай камісіі адбудзецца на Кіпры. Уздымецца на ёй ключавую для адносін паміж Усходам і Захадам тэму ролі Біскупа Рыму ў Царкве першага тысячагоддзя.








All the contents on this site are copyrighted ©.