2009-06-29 12:08:29

Заканчэньне "Году Сьвятога Паўла".



У нядзелю 28-га чэрвеня, пасьля абеду, Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў да Базылікі Сьвятога Паўла за Мурамі, каб закончыць Год Сьвятога Паўла, які пачаўся роўна год таму назад. На набажэнстве была прысутнаю, між іншым, дэлегацыця з Канстантынапольскага Патрыярхату, якую ўзначальваў мітрапаліт Францыі Эмануэль, які кіруе таксама праваслаўным бюро пры Эўрапэйскай Вуніі.
У сваім казаньні ў часе адпраўленьня гэтае Вячэрні, Сьвяцейшы Айцец сказаў, што саркафаг, які знаходлзіцца ў гэтай Базыліцы ёсьць сапраўды Гробам Апостала. У часе апошніх архэалагічных дасьледаваньняў зроблена навуковы аналіз усяго таго, што ад стагоддзяў стагодзіцца ў саркафагу. Аналізы падкрэсьлілі, што гэта косьці асобы, якая жыла паміж першым а другім стагодзем “Гэта здаецца пацьвярджае аднадумную і неаспрэчную традыцыю, што маем да чыненьня з тленнымі астанкамі Апостала Паўла”- сказаў Папа выказваючы пры гэтым глыбокае ўзрушэньне.
Далей ў сваім казаньні Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб навучаньні Паўла адносна новага чалавека ў Хрысьце. Такую “навізну” магчыма асягнуць “пераменьваючыся цераз аднаўленьне розуму” ў пастаянных адносінах з Божай воляй. Такім чынам новы чалавек зможа адмяніць сьвет, які вечна незадаволены з актуальнай рэчаіснасьці і пастаянна шукае навізнаў. Толькі, калі будуць новыя людзі, будзе таксама новы сьвет, сьвет адноўлены і лепшы- сказаў Сьвяцейшы Айцец. У пачаткаў аднак стаіць аднаўленьне чалавека. Гэта тычыцца кожнага з асобна. Толькі тады, калі мы самі становімся новымі, новым стаецца таксама сьвет. Гэта абазначае, што не хопіць прыстасавацца да дадзенай сітуацыі. Апостал заклікае нас не да канфармізму, не да таго, каб падвяргацца схэме, якая абавязвае ў сьвеце”. “Новым чалавекам” у поўным значэньні гэтага слова ёсьць перад усім Хрыстос, а мы стаемся “новымі”, калі даем сябе фармаваць Ім, калі вызваляемся з уласнага “я” і падпарадкоўваемся Божай Волі. Для сьвятога Паўла гэта працэс дасьпяваньня веры. Сьцвярджэньне “сьпеласьць веры” сталася ў апошніх дзесяцігоддзях распаўсюджанаю стандартнаю фразаю,- працягваў Бэнэдыкт 16. Разумецца яе часта як стаўленьне кагосьці, хто не слухаецца Касьцёла і яго пастыраў, але выбірае тое, ў што хоча верыць альбо не,- значыць штосьці ў родзе веры “зрабі гэта сам”. І такую сьпеласьць прадстаўляецца як “адважнасьць” высказваньня супраць Навучальнага Ураду Касьцёла. Тымчасам не трэба ніякай тут адвагі, каб мець публічнае адабрэньне,- сказаў Папа. Адвагі трэба хутчэй, каб прыступіць да веры Касьцёла, таксама і тады калі яна супраціўляецца “схэмам” сучаснага сьвету. Сьпелая вера не гоніць за моднымі накірункамі, але ёсьць вялікім “так” для жыцьця “паводле праўды ў любові”. Хто разам з Хрыстом служыць праўдзе ў любові, той прычыняецца да сапраўднага поступу сьвету”,- закончыў сваю прамову Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.