У гарадку Глыбокае на Беларусі працягваецца V Міжнародны каталіцкі фэстываль хрысьціянскіх
фільмаў і перадачаў „Magnificat-2009”. Мерапрыемства арганізавала віцебская дыяцэзія
пад патранажам беларускага Эпіскапату. У конкурсе возьме ўдзел 40 тэлевізійных праектаў
з 15 краінаў. Чальцы журы паглядзелі ўжо прапановы Індыі, Эстоніі, Італіі, Расеі й
Польшчы. Упершыню ў рамках фэстывалю можна будзе паглядзець фільмы зь Нямеччыны, Ірляндыі
й Аўстрыі. Пасля заканчэньня конкурсу, ва ўсіх дыяцэзіях Беларусі будуць арганізаваныя
адмысловыя паказы. Міжнародны каталіцкі фэстываль хрысьціянскіх фільмаў і перадачаў
„ Magnificat-2009” адбываецца ўжо пяты раз. За гэты час беларускія гледачы змаглі
пазнаёміцца з амаль двумя сотнямі фільмаў на хрысьціянскую тэму з 15 краінаў сьвету.
Мерапрыемства закончыцца ў бліжэйшую суботу.