2009-06-26 12:34:19

Пачалася Вакацыйная акцыя "Caritas"


У Польшчы пачаліся дзіцячыя летнія лягеры, арганізаваныя каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй „Caritas”. У мінулым годзе гэткім відам адпачынку скарысталася амаль 100 тысячаў дзяцей і моладзі зь бедных сем’яў.
У вакацыйнай акцыі „Caritas” штогод удзельнічаюць таксама польскія дзеці з усходняй Эўропы, пераважна зь Беларусі, Украіны, Летувы, Расеі, Латвіі й Малдовы. Арганізатары летняга адпачынку заяўляюць, што па фінансавых прычынах, сёлетняя колькасьць дзяцей, якія скарыстаюцца вакацыйнай прапановай, будзе меншая.








All the contents on this site are copyrighted ©.