2009-06-26 12:32:29

Папа Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік да прымірэньня на Сьвятой Зямлі


Пакласьці канец вайне, насільлю і нясправядлівасьці на Сьвятой Зямлі былі галоўнымі думкамі прамовы Сьвяцейшага Айца да ўдзельнікаў Сэсіі Зграмаджаньня РОАКО, значыць Зграмаджаньня Для Дапамогі Усходнім Цэрквам, да якога належыць 25-ць каталіцкіх устаноў, як напрыклад Рэновабіс, ці Дапамога Цэрквам у Патрэбе
Бэнэдыфкт 16 падзякаваў ім за тое, што робяць для ўсходніх і лацінскіх супольнасьцей на тэрыторыях даручаных Кангрэгацыі да спраў Усходніх Цэркваў. «Сыны каталіцкага Усходу са сваімі душпастырамі намагаюцца там будаваць мірнае суіснаваньне разам з вернікамі іншых хрысьціянскіх веравызнаньняў і розных рэлігій»- заўважыў Папа. Прызнаў, што сустрэча з РОАКО ажыўляе нанава радасьць яго нядаўнага паломніцтва да Сьвятой Зямлі. «Я мог падбадзёрыць тамашнія каталіцкія супольнасьці, заахвочваючы іх да стойкасьці ў сьведчаньні, якое даюць верна і часта з вялікім цярпеньнем. Я мог таксама прыпомніць хрысьціянам гэтага рэгіёну іхнюю экумэнічную і міжрэлігійную адказнасьць згодна з духам Другога Ватыканскага Сабору»- сказаў Бэнэдыкт 16 запэўніваючы аб сваёй малітве, каб не было ўжо больш вайны, насільля ці нясправядлівасьці. «Жадаю вас запэўніць, што Каталіцкі Касьцёл пастаянна трывае пры ўсіх нашых братах і сёстрах, якія жывуць ў Сьвятой Зямлі»- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.
Далей Папа ўказаў такія прыярытэты, як сітуацыя ўцекачоў і мігрантаў, з якіх многія належаць да Усходніх Цэркваў, ці адбудова зоны Газы, пасьля нядаўнага канфлікту надалей пакінута самой сабе. Спасылаючыся да пачатага Году Сьвятарства заахвоціў да асаблівае турботы пра сьвятароў і духоўныя сэмінарыі.
Сэсія РОАКО, якая прайшла ў Рыме, была прысьвечана сітуацыі хрысьціян на Сьвятой Зямлі і ў Балгарыі.
Як сказаў Ватыканскаму Радыё біскуп Пройкоў, старшыня Эпіскапату Балгарыі, што пасьля 50-ці гадовага пэрыяду камунізму і атэізму Каталіцкі Касьцёл паволі падымаецца. Гэта цяжкі працэс, бо ў часе рэжыму сканфіскавана ўсю маёмасьць, былі зачыненыя ўсе Духоўныя Сэмінарыі і каталіцкія школы. «Прынамсі два пакаленьні не мелі рэлігійнага выхаваньня, а катахізацыя была забаронена. Дзеля гэтага сёньня адукацыя ёсьць найважнейшаю справаю. Маем сьвятарскія паліканьні сярод маладых Балгараў. Сёлета ў трох дыяцэзыях сьвятарскія сьвядчыны атрымае шэсьць кандыдатаў. Яны Балгары і гэта важнае: Мясцовы Касьцёл пачынае ўзрастаць»- сказаў біскуп Пройкоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.