2009-06-25 11:29:15

Ганконг. Тут створаны парк, у цэнтры якога - Ноеў Каўчэг натуральнай вялічыні.


157 метраў даўжыні, 26 - шырыні і 15 вышыні - указвае біблійны тэкст памеры, дадзеныя Богам Ною для пабудовы каўчэга выратавання, куды праведнік павінен быў узяць "кожнай твары па пары". Што Ной і зрабіў, захаваўшы жыццё чалавецтву і жывёльнаму свету пасля Боскага гневу на грахі людскія. Мадэль гэтага каўчэгу, рэшткі якога, як мяркуюць, знойдзены на самай вышыні гары Арарат, пастаўлена на востраве Ма-Ван. Унутры абсталяваная з раскошаю гасцініца з прыгожым відам на ўзгоркі, мост і канал. На 5-ці тэматычных узроўнях усталяваныя 67 пар жывёлін і звяроў, створаных са шкловалакна. Наўкол размясціліся спартыўныя пляцоўкі, дзіцячыя атракцыёны і стадыён. Аўтары і гаспадары праекта - 2 кітайскія міліярдэры.







All the contents on this site are copyrighted ©.