2009-06-23 14:36:30

Сустрэча каталіцкай моладзі ў Івянцы- 2009


Сёлетняя сустрэча моладзі Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі ў Івянцы адбудзецца 25–26 ліпеня. Яна супадае з 20-гадовым юбілеем біскупскай хіратоніі Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
Гэтая сустрэча будзе праходзіць на ўзроўні архідыяцэзіі, аднак яна будзе адкрыта і для моладзі з іншых дыяцэзіяў.
Моладзевая малітоўная сустрэча будзе праходзіць пад дэвізам «QuisutDeus» («Хто ж, калі не Бог») - уласна такі біскупскі дэвіз Мітрапаліта Тадэвуша. Сустрэча будзе праходзіць у дні, калі 20 гадоў таму, 25 ліпеня, Папа ўзвысіў Тадэвуша Кандрусевіча да годнасьці біскупа.








All the contents on this site are copyrighted ©.