2009-06-22 16:25:52

Душпастырскі візыт Папы Бэнэдыкта 16 ў Сан Джованьні Ротондо


Візыт Сьвяцейшага Айца ў гэты італьянскі горад адбыўся ў нядзелю 21-га чэрвеня. Першыя крокі Папа накіраваў да Касьцёла Маці Божай Ласкавай. Пасьля кароткай адарацыі Найсьвяцейшага Сакраманту Бэнэдыкт 16 перайшоў да законнае кельлі, ў якой памёр Айцец Піё, а затым да крыпты, дзе спачываюць рэліквіі Сьвятога Стыгматыка. Тут Папа затрымаўся на даўжэйшую хвілінку на асабістай малітве. Прыпомнім толькі, што пры бэатыфікацыі і кананізацыі Айца Піё не праведзена эксгумацыі. Толькі год таму вырашана выняць ягонае цела з гробу і ўмясьціць рэлікікіі ў саркафагу са шкла. Ад гэтага моманту ўсе чакалі на гэты асаблівы візыт Біскупа Рыму.
А гадзіне 10.50 пачалася Сьвятая Імша пад кіраўніцтвам Бэнэдыкта 16-га на Плошчы перад Касьцёлам Сьвятога Піё, дзе сабралася больш за 25-ць тысяч вернікаў.
У казаньні Папа паказаў Сьвятога Айца Піё як чалавека абьяднага з Богам, якога місіяю было духоўнае кіраўніцтва ды нясеньне палёгкі ў цярпеньнях. Сьвятасьць асягнуў ён дзякуючы малітве і любові. Душою і целам проста сам стаў малітваю. Гэта яна была пладавітаю любоў”ю адкрытаю на патрэбы іншых. Айцец Піё можа быць прыкладам як для жыхароў Сан Джованьні Ротондо так і для сучасных людзей, якія выстаўленыя на рызыка актывізму і сэкулярызму- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
“Многія з вас, законнікаў, законніц і сьвецкіх асоб, ёсьць так адданымі многім абавязкам, што спалучаныя з паслугаю пілігрымам ці хворым у бальніцы, што могуць яны вам прыцямніць рэч сапраўды патрэбную: менавіта слухаць Хрыста, каб выконваць волю Божую. Калі вы сабе ўсьвядоміце, што нямнога хапае, каб папасьці ў такое рызыка, глядзіце на Айца Піё: на ягоны прыклад, яго цярпеньні. Прызывайце ягонага заступніцтва, каб выпрасіў вам у Госпада сьвятло і сілу, якіх патрабуеце, каб працягваць яго місію, якая была насычаная любоў”ю да Бога і братэрскаю міласэрнасьцю.
У часе адгаварэньня багародзічнай малітвы “Анёл Гасподні” Папа прыпомніў часта паўтараныя Сьвятым Айцом Піё з Петральчыны словы: “Любіце Найсьвятую Маці і рабіце ўсё, каб Яе любіць”. Сьвяцейшы Айцец даручыў заступніцтву Марыі і Сьвятога Айца Піё пачаты ў мінулую пятніцу 19-га чэрвеня “Год Сьвятарсва”. Малітве вернікаў Папа даручыў драматычную сітуацыю ўцекачоў. У суботу 20-га чэрвеня з ініцыятывы ААН быу ўшаноўваны Сусьветны Дзень Уцекачоў. Многія людзі, ўцякаючы перад войнамі, перасьледаваньнямі ці сьцяхійным няшчасьцямі, шукае прыстанішча ў іншых краінах. Хаця прыняць іх ставарае многія цяжкасьці, аднак жа ёсьць гэта нашым абавязкам, падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец. Пажадаў, каб было зроблена многа намаганьняў з мэтаю адстараненьня прычын гэтага смутнага зьявішча.


Затым Бэнэдыкт 16-ы прыбыў да Дому Палёнкі ў Цярпеньнях, бальніцы, якая была пабудаваная з ініцыятывы Айца Піё. “Будзьце аазісамі любові”- сказаў Папа ў прамове да персаналу бальніцы. “Існуе глыбокая сувязь паміж Крыжам Ісуса а нашым болем, які можна перамяніць, зрабіць больш узьнёслым, калі ёсьць перажываны ў сьвядомасьці бліскасьці і салідарнасьці Бога”.- сказаў Папа. Айцец Піё інтуітыўна вычуваў гэтую глыбокую праўду; ў першую гадавіну існаваньня гэтае бальніцы гаварыў: церпячы павінен перажываць любоў Бога цераз сьвядомае прызнаньне сваіх хвароб, цераз спакойнае разважаньне свайго прызначэньня ў Богу. Апрача таго падкрэсьліваў, што ў Доме Палёгкі ў Цярпеньнях “хворыя, лекары, сьвятары павінны быць аазісам любові, якая калі больш будзе поўнаю ў кожным з іх, тым лягчэй будзе перадаваная”.
На сёньняшні дзень ў бальніцы ёсьць каля 1300 ложак і працуе ў ёй 300 лекараў.
На заканчэньне паломніцтва ў Сан Джованьні Ротондо Бэнэдыкт 16 сустрэўся з мясцовым духавенствам і моладдзю з Базыліцы Сьвятога Айца Піё. Сьвятых Айца Піё ды Пробашча з Арс Бэнэдыкт 16 ўказаў як прыклады сьвятарскае годнасьці і адказнасьці за місію Касьцёла. Справа ідзе перад усім пра ўзлюбленьне Эўхарыстыі ды адкрытасьць на вернікаў, ў гэтым на раскаяных грэшнікаў. Абодва вялікія Сьвятыя сілу і натхненьне да нястомнае душпастырскае паслугі чэрпалі з малітвы. Духа малітва трэба таксама і сёньня, калі мы заўважваем ў з сэкулярызаваным сьвеце паслабленьне ці проста адкіненьне веры- сьцвердзіў Сьвяцейшы Айцец. Гэта неабходнае, незалежна ад патрэбы шуканьня новых дарог да сучасных людзей з пасланьнем Эвангэльля. Бо ж малітва ёсьць выяўленьнем любові Хрыста, з чым павінна спалучацца любоў Касьцёла ў яго разнароднасьці харызмаў.
Зьвяртаючыся да моладзі Бэнэдыкт 16 спаслаўся да праблемаў , якія перажывае паўднёвая частка Італіі. Належыць да іх ў першую чаргу беспрацоў”е.. Паказваючы на касьцельныя душпастырскія і сацыяльныя ініцыятывы Папа заахвоціў маладых людзей, каб не падвяргаліся сумненьню, але чэрпалі надзею і “вялікасьць сэрца” з прыязьні з Ісусам.
Пасьля гэтае сустрэчы Бэнэдыкт 16 адправіўся ў паваротную дарогу ў Рым.
Візыт у Сан Джованьні Ротондо быў другім з чатырох запланаваных на гэты год душпастырскіх падарожжаў на тэрыторыі Італіі. Раней, ў месяцы траўні Папа наведаў Касінно. За тое 6-га верасьня Сьвяцейшы Айцец наведае Вітэрбо і Банёрэджо ( адкуль паходзіць Сьвяты Боневэнтура) а 8-га лістапада ёсьць планаваны візыт Папы ў Брэшу і Кончэсыё, дзе нарадзіўся Джованьні Батіста Монтіні, пазьнейшы Папа Павал 6-ы ( гады Пантыфікату 1963- 1978).








All the contents on this site are copyrighted ©.