2009-06-19 13:20:47

Стамбул: Біскупская Канфярэнцыя Турцыі(ККБЕ) вельмі станоўча ацэньвае вынікі Года святога Паўла, асабліва для падвышэння паглыблення хрысціяна-мусульманскага дыялогу. Папа Бенедыкт 16 ўрачыста закрые Год ў Рыме 28 чэрвеня.


Цяперашні турэцкі горад Тарс (дзе ў сям'і юдэяў нарадзіўся Саўл - рымскі грамадзянін і пераследвальнік хрысціянаў, быў называны самім Госпадам Езусам Хрыстом Паўлам, наверненым ажно да апостальства), таксама будзе мейсцам цэлебрацыі святой Імшы закрыцця сусветнага году Паўла. Сюды прыбудзе Папскі легат кардынал Жан Луі Торан, прэзідэнт Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу. " У Тарсе пабывала за год больш за 400 пілігрымак , кожная з якіх уключала па 100 - 150 паломнікаў",- расказаў журналістам прэзідэнт ККБЕ монсіньёр Луіджы Падавезе.- Упершыню мы бачылі ў Тарсе і Антыахіі так вялікую плыню паломнікаў, якія не зменьшваюцца і зараз. Яны едуць з цэлага свету, каб аддаць даніну любові Паўлу - нястомнану абвяшчальніку Эвангелля." далей старшыня ККБЕ таксама адзначыў. што малітоўная засяроджанасць піліг8рымаў, іхныя паводзіны. шчырае шанаванне святасці Бога і чалавечааг жыцця зрабілі вялікае ўраджанне на мусульманаў краіны. якія лічылі заходняе грамадства поўняю сэкулярызаваным і спаганеным, мяркуючы па теле- і кінастандартах сучаснай масавай культуры ды рэкламе. прапагандзе гедэнізма і ўседазволу, рэлятывізму і эгаізму. "Гэта было вялікім сведчаннем веры!"- сцвердзіў монс. Луіджы Падавезе, гаворачы аб падвышэнні ролі хрысціянства ў краіне і свеце.Па цэлай Турцыі пройдуць заключныя святкаванні Году св. Паўла, пачынаючы ад 27 чэрвеня.









All the contents on this site are copyrighted ©.