2009-06-17 14:22:48

Германія. Дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы знаходзіцца з візітам у горадзе Эслінген. Мэта - азнаёміцца з мясцовым вопытам міласэрднага паслугоўвання ў грамадстве.


Сацыяльны аддзел Мінскай епархіі з уключэннем прадстаўнікоў царкоўных структур Мінскай, Гарадзенскай І Наваградскай епархій прымаюць удзел у гэтай працы па абмену вопытам. Беларускія царкоўныя працаўнікі сацыяльнага сэктару наведваюць дыяканічныя цэнтры Эвангелісцкай Царквы зямлі Вюртэнберг. Асабліва ўважліва пераймаецца вопыт працы з дзецьмі і моладдзю як на ўзроўні епархіяльным, так і канкрэтнага царкоўнага прыходу. Паездка праходзіць у рамках шматгадовага праекту "Арганізацыя сацыяльнага паслугоўвання ў прыходах Беларускай праваслаўнай Царквы". У праекце ёсць месца і для мастацтва. Так, беларуская вакальная група пела падчас святой Літургіі, якая адбылася ў нядзелю ў старажытнай царкве святога Дыянісія, а тым жа вечарам на цэнтральнай плошчы Штутгарта беларускі хор спяваў на закрыцці фестываля "Летнія музычныя вечары". А мясцовы Сімфанічны аркестр горада з "лебядзіным возерам" выканаў класічныя творы рускіх кампазітараў.







All the contents on this site are copyrighted ©.