2009-06-17 14:22:27

Амэрыканскі дамініканін сакратаром Кангрэнацыі да спраў Божага Культу



Папа Бэнэдыкт 16 назначыў айца Язэпа Аўгустына Ды Ною, з закону айцоў дамініканаў, сакратаром Кангрэгацыі да спраў Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў. Адначасна паднёс яго да годнасьці арцыбіскупа з тытулярнаю сталіцаю Орэгон Сіты.
Монс. Ды Ноя мае 66-ць гадоў. Нарадзіўся ў Нью Ёрку ў сям”і італьянскіх эмігрантаў. Пасьля законнае фармацыі ў Вашынгтоне ў 1980-м годзе здабыў дактарат з філязофіі . На працягу наступных 20-ці гадоў чытаў лекцыі з тэалогіі ў дамініканскім доме ў Вашынгтоне, дзе таксама кіраваў рэдакцыяю часопіса “The Tomist”. Як дырэктар-заснавальнік кіраваў там таксама Міжкультурным Цэнтрам імя Яна Паўла ІІ. Апошнія 7-м гадоў айцец Ды Ноя быў пад-сакратаром Кангрэгацыі Навукі Веры, значыць 3-ы апошнія гады непасрэдна супрацоўнічаў з кардыналам Ратцынгэрам, які перад выбарам на Пятровую Сталіцу кіраваў гэтаю ватыканскаю дэкастэрыяю.








All the contents on this site are copyrighted ©.