2009-06-17 14:21:54

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 17-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
Сьвятыя Кірыл і Мятод аб якіх ідзе гаворка ў сёньняшняй катахэзе, гэта эвангэлізатары славянскіх народаў. Кірыл нарадзіўся ў Салоніках каля 827-га году. Ад дзяцінства вучыўся славянскіх моваў. Пасьля заканчэньня Унівэрсытэту ў Канстантынопалі прыняў сьвятарскія сьвядчыны. Вылучаўся бліскучасьцю розуму, вялікаю культураю і ведамі ды дзеля гэтага атрымаў мянушку “філязоф”.
Ягоны старэйшы брата Міхал- сказаў далей Папа ў часе сёньняшяе катахэзы- нарадзіўся ў 815-м годзе. Пакінуўшы адміністрацыйную кар”еру ў Македоніі, каля 850-га году пачаў манашае жыцьцё на гары Алімп у Бітаніі, прыймаючы законнае імя Мятод. Неўзабаве далучыўся да яго ягоны брат Кірыл. Імпэратар Махал ІІ на просьбу Князя Маравіі паслаў абодвух братоў абвяшчаць Эвангэльле ў гэтым рэгіёне. Законнчылася гэтая місія вялікім посьпехам і адабрэньнем з боку Папы. Яе спэцыфікаю было дасканалае дастасаваньне пасланніцтва Царквы да мясцовае культуры, мэнтальнасьці і мовы славянаў; дакладна тое, што сёньня называем інкультурацыяй. Гэта яны далі пачатак перакладу Бібліі, Літургічных тэкстаў і наказаў Царквы,- працягваў Бэнэдыкт 16 у часе сёньняшяе аўдыенцыі.- запісаных славянскім шрыфтам, так званай “глаголіцай”; з часам моваю ўдасканаленаю названаю ў гонар стваральніка кірыліцай.
Папа Пій 11 назваў абодвух братоў Сынамі Усходу і Візантыі. Гаварыў аб іх: з паходжаньня Грэкі, з місіі Рымляне, з апостальскіх пладоў Славяне. Слуга Божы Ян Павал ІІ.- сказаў на заканьчэньне сустрэчы з вернікамі Папа.- ўстанавіў іх, разам са Сьвятым Бэнэдыктам, Патронамі Эўропы. Хай Сьвятыя Кірыл і Мятод будуць таксама і для нас прыкладам адкрытасьці на багацьце культураў народаў, іхнюю спадчыну і разнароднасьць традыцыі.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.