Італьянскі доктар Патрыцыё Поліска стаў новым мэдыкам Сьвяцейшага Айца. Бэнэдыкт
16 назначыў яго намесьнікам дырэктара дэпартаманту здароў”я і гігены ў Ватыкане.
Новы лекар Папскага Дому мае 55-ць гадоў. Спэцыялізаваўся ў кардыялогіі, рэанімацыі
і анэстэзыялогіі. Лекар Поліска ад некалькіх гадоў быў асістэнтам доктара Рэнато
Буццонэтті, які ў Ватыкане працаваў больш за 30-ць гадоў служачы чатыром апошнім Рымскім
Папам. Цяпер ва ўзросьце 85-ці гадоў пайшоў на пенсію. Як паясьніла Прэсавае Бюро
Апостальскай Сталіцы, ад дзесяцігоддзяў у Ватыкане няма ўжо афіцыйнага пасады лекара
Папы. Выконваючы гэтую функцыю спэцыяліст працаваў у дэпартаманце аховы здароў”я
Ватыкана. Прызнаючы заслугі доктара Буццонэтті Папа Бэнэдыкт 16 надаў яму тытул
заслужанага лекара Папы Рымскага.