2009-06-16 14:06:57

ВАТЫКАН: Папская Рада пастырства сярод падарожных і эмігрантаў праводзіць Канфярэнцыю "Рэлігійныя дзеячы разам супраць эксплуатацыі людзей". Гаворка, перш за ўсё, аб барацьбе з гандлем "жывым таварам".


Як сказаў ва ўступным слове прэзідэнт Рады монсіньёр Вельё, няма сумніву, што трафік жанчын і дзяцей з'яўляецца злачынствам. У суарганізатарах цяперашняга Кангрэсу - Міжнародны саюз генералаў і настаяцеляк ордэнаў (УІСГ) і ОІМ, якія ад 2004 году пастаянна супрацоўнічаюць з сілавымі структурамі па цэлым свеце ў няспынным змаганні з феноменам сучаснага нявольніцтва жанчын і дзяцей. Менавіта 2 гэтыя арганізацыі стварылі 15 міжнародных структур, у якія падключыліся 252 жаночыя манаскія кангрэгацыі ў 36 краінах свету. Статыстыка гаворыць аб трафіку больш за 4х млнаў ахвяр сэксуальнага бізнесу. "Царква ,- сказаў прэзідэнт Папскай рады, - тут адыграе не толькі ролю змагара за правы асобы, але і нясе прарочую місію, бо ад поспеху барацьбы залежыць будучыня мноства людзей. Сітуацыя дайшла да такіх жудасных памераў, бо шмат гадоў факты замоўчваліся, уладныя структуры і сілы кантролю "саромеліся" і фальшывілі, асабліва адносна некаторых вышэйшых кампанентаў грамадства", -(маецца на ўвазе. замешаных у бізнесе як гандляры ці кліенты). Трафік чалавечых істот - рэальна існуе, ахвярамі з'яўляюцца па-большасці жанчыны і дзеці, скарыстаныя для нажывы ў сэксуальным бізнесе праз гвалт і забойствы. Нават выратаваныя назаўсёды трымаюць у сабе псіхалагічную траўму. Большая частка краін, параненых гэтай ганьбай разбэшчанасці, нават не прызнае існавання праблемы ў вялікім памеры, не прызнае, што гандаль людьмі падпітваецца на мясцовым, лакальным узроўні існавання падпольных ці адкрытых устаноў сэксуальнага скарыстання і гвалту. Старшыня Канфярэнцыі прыклікаў усіх рэлігійных дзеячаў, якія апякуюцца жанчынамі і дзецьмі, пашкоджанымі такім жудасным скарыстаннем іхняе асобы, быць асабліва дэлікатнымі і аберагаць эмацыянальную і духоўную сферу кожнай ахвяры сэксуальнага бізнесу. Прынята рашэнне супрацоўнічаць у гэтай галіне з мясцовымі ардынарыямі і нацыянальнымі Біскупскімі Канфярэнцыямі ў розных краінах свету, прычым таксама і на прынцыпе экуменізму і міжрэлігійныга дыялогу ва ўз'яднанні з іншымі рэлігійнымі групамі, мясцовымі ўладамі і ўрадамі, калі ёсць такая магчымасць, грамадскімі фарміраваннямі на розных узроўнях.







All the contents on this site are copyrighted ©.