2009-06-15 13:45:33

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 14-га чэрвеня


У сваёй прамове да вернікаў, якія прыбылі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву, Папа Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Эўхарыстыі як аб выяўленьні Божай любові, а вернікаў заахвоціў да малітвы за сьвятароў.
Ушаноўваная ў нядзелю 14-га чэрвеня ў многіх краінах урачыстасьць Цела і Крыві Господняе спалучае неба з зямлёю, -заўважыў Папа. Паясьніў, што знак хлеба, які стаіць ў цэнтры яе ўшанаваньня зьяўляецца плодам зямлі і неба. Дзеля гэтага эўхарыстычны хлеб ёсьць бачным знакам Таго, ў Якім абьядналася неба з зямлёю, Бог і чалавек.
RealAudioMP3
Гледзячы на Хрыста і абажаючы Яго мы гаворым: так, любоў існуе, а таму, што існуе рэчы могуць зьмяніцца на лепшае, а мы можам мець надзею. Гэтая надзея, якая выплывае з любові Хрыста дае нам сілу да жыцьця і змагацца з цяжкасьцямі. Дзеля гэтага ў часе працэсыі з Найсьвятым Сакрамантам мы сьпяваем; сьпевам абажаем Бога, які абьявіўся пад відам ламанага хлеба. Гэтага хлеба мы усе жадаем, таму што цяжкая і доўгая дарога да свабоды, справядлівасьці і міру”.
Перад заканчэньнем паўднёвае сутрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16 спаслаўся да канфэрэнцыі ААН на тэму цяперашняга эканамічна-фінансавага крызісу. Канфэрэнцыя адбудзецца ў днях 24-26 чэрвеня ў Нью Ёрку. Папа памаліўся пра духа мудрасьці і салідарнасьці для ўдзельнікаў гэтае сустрэчы “каб цяперашні крызіс стаўся нагодай для прысьвячэньня большай ўвагі адносна годнасьці чалавечае асобы і ўвядзеньня роўнасьці ў доступе да ўлады і рэсурсаў.
RealAudioMP3
Жадаю, каб з нагоды канфэрэнцыі ААН міжанродныя ўстановы прысьвяцілі сродкі для ўзьняцьця стратэгічных рашэньняў, якія хаця не заўсёды лёгкія да прыняцьця, неабходныя для запэўненьня ўсім, цяпер і ў будучыні, асноўнае пажывы і годнага жыцьця”.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Сьвяцейшы Айцец прыпомніў таксама, што ў найбліжэйшую пятніцу, ва ўрачыстасьць Найсьвятога Сэрца Госпада Ісуса, ды адначасна дня малітваў за сьвятароў, пачнецца Год Сьвятарства. Папа пажадаў, каб гэтае здарэньне прычынілася да паглыбленьня вернікамі вартасьцяў сьвятарскае місіі і стала заахвочаньнем да малітвы за шматлікія і сьвятыя пакліканьні.
Вітаючы Славакаў, Бэнэдыкт 16 зьвярнуўся асабліва да грэка-католікаў гэтае краіны, якія прыбылі ў Рым на біскупскія сьвядчыны новага сакратара Кангрэгацыі да спраў Усходніх Цэркваў, айца Кірыла Васыля, езуіта. Урачыстая Літургія ва ўсходнім абрадзе, з гэтае нагоды, адбылася ў нядзелю 14-га чэрвеня ў рымскай базыліцы Маці Божай Большай.








All the contents on this site are copyrighted ©.