2009-06-12 12:53:03

Турыст, наведваючы Беларусь, павінен чуць беларускую мову


Міністэрства спорту й турызму Беларусі параіла ўладам вышэйшых навучальных установаў увядзеньне на некаторых факультэтах інтэнсіўнага навучаньня на беларускай мове. На сёньняшні дзень навучаньне амаль ва ўсіх ВНУ адбываецца на расейскай мове.
Гэтая парада датычыць 17 ВНУ, дзе ёсьць факультэты, зьвязаныя з турызмам і гатэльным бізнэсам. Беларускай мовай на адпаведным узроўні павінны карыстацца экскурсаводы, турапэратары, працаўнікі гатэляў і рэстаўрацыяў.
Беларусь была найбольш зрусыфікаванай рэспублікай былога СССР. На сёньняшні дзень у будзённым жыцьці пераважае расейская мова. На пачатку 90-х гадоў улады незалежнай Беларусі спрабавалі радыкальна вырашыць праблему русыфікацыі, уводзячы ў школах навучаньне на беларускай мове, а таксама ўвялі абавязковае карыстаньне беларускай мовай у дзяржаўных установах, што першапачаткова выклікала хвалю незадавальненьня.
У выніку рэфэрэндуму з 1995 году расейская мова была пастаўленая на адным ўзроўні зь беларускай. Афіцыйна ў краіне было ўведзена двухмоўе, што ў практыцы азначае перавагу расейскай мовы ва ўсіх установах, СМІ, школах і ВНУ. Таму вельмі цешыць прапанова, якая выйшла зь дзяржаўнага ведамства. Афіцыйны ліст з гэтай прапановай патрапіць да уладаў ВНУ яшчэ напярэдані новага навучальнага году.
Турыст, які наведвае Беларусь, павінен чуць беларускую мову, - лічаць экспэрты Міністэрства спорту.
Вось толькі чаму беларускую мову павінны чуць толькі замежныя турысты? Чаму яна павінна зводзіцца да ролі экспартнага тавару за валюту, а не гучаць у месцах, куды могуць наведацца ня толькі турысты?
Ня сёньняшні дзень у Беларусі ёсьць высокаадукаваныя адмыслоўцы, таксама ў галіне турызму, якія валодаюць рознымі замежнымі мовамі. Можа нават з практычнага пункту гледжаньня валоданьне яшчэ адной мовай будзе прыгожа прэзэнтавацца ў працоўнай біяграфіі, якую заўсёды патрабуе патэнцыйны працадаўца.








All the contents on this site are copyrighted ©.