2009-06-12 12:53:45

Сьвята Божага Цела ў Рыме


У чацьвер 11-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 як штогоду старшынстваваў гэтым урачыстасьцям. А гадзіне 19-й пачалася Сьвятая Імша перад Базылікаю Сьвятога Яна на Латэране, якая зьяўляецца катэдраю Біскупа Рыму. Пасьля Літургіі Сьвяцейшы Айцец старшынстваваў эўхарыстычнай працэсыі па вуліцы вія Мэруляна да Базылікі Маці Божай Большай ( Санта Марыя Маджорэ), перад якою надзяліў усім эўхарыстычнае блаславенства.
У казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, Папа цытуючы Сьвятога Эўфрэма Сырыйца заўважыў, што ў часе Апошняе Вячэры Ісус сябе самога склаў у ахвяры; на Крыжы стаў ахвяраю іншых. Кроў Хрыста ёсьць ахвяраю за грахі, ды адначасна устаноўлівае Саюз; робіць, што мы можам жыць ў адзінстве з Богам і зьберагаць Яму вернасьць.
У сувязі з Годам Сьвятарства, які пачнецца ў наступным тыдні, Бэнэдыкт 16 ў асаблівы спосаб зьвярнуўся да сьвятароў. Падкрэсьтліў, што Эўхарыстыя павінна быць для іх крыніцаю і прыкладам. Ажыцьцяўляньне ахвяры Хрыста мусіць суправаджаць ахвяра з уласнага жыцьця. “Гэтага менавіта вернікі чакаюць ад сьвятара- сказаў Папа. Хочуць, каб быў прыкладам сапраўднае эўхарыстычнай пабожнасьці. Ёсьць задаволеныя, калі бачаць, як сьвятар доўга трывае ў маўчаньні перад Ісусам, так як рабіў гэта Пробашч з Арс, якога будзем успамінаць у асаблівы спосаб у Годзе Сьвятарства”.
Далей Бэнэдыкт 16 паклікаў да аднаўленьня веры ў сапраўдную прысутнасьць Хрыста ў Эўхарыстыі. “Гэтай веры, сказаў, не трэба зьбняважліваць. Існуе сёньня, таксама ва ўнутры Касьцёла, небясьпека сэкулярызацыі, якая можа прыяўляцца ў фармальным і пустым эўхарыстычным кульце, ў цэлебрацыях выконваных без гэтага заангажаваньня сэрца, якое выяўляецца ў пашане Літургіі”- сказаў на заканчэньне свайго казаньня Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.