2009-06-10 12:45:23

Патрыярх Маскоўскі і усяе Русі Кірыл адслужыў Літургію ў Пакроўскім дамавым храме Маскоўскай духоўнай Акадэміі."Напружанае духоўнае рабленне"- вось да чаго заклікае будучых святаслужыцеляў.


Ставацца сапраўднымі настаўнікамі дабрачыннасці, а значыцца пастаянна духоўна ўзрастаць - такую працу бярэ на сабе кожны, хто выбраў цяжкі шлях святаслужэння. Падчас Літургіі на праваслаўнае свята Святога Духа, адцэлебраванай ў Тройца-Сергіевай лаўры для семінарыстаў і іхных настаўнікаў, Патрыярх зрабіў націск на тым, што кожны выхавацель павінен паслухмяна і паважліва ставіцца да ўсяго, што робіць. "Наша задача, - удакладніў Яго Свяцейшаства,- мець пастаянна на думцы напрацягу ўсяго жыцця яго паглыблены аналіз і самааналіз, каб дапамагаць самому сабе ставіць дыягназ духоўнага стану і біць трывогу адразу ж, як толькі гэты стан пагоршваецца." Далей патрыярх Кірыл падкрэсліў перад студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі, што святаслужыцель, які жыве напружаным ўнутраным духоўным жыцём, здольны пераканаўча размаўляць з іншымі людзьмі, ..тады яго прапаведванне -" жывое і яскравае, а не мармытанне зазубраных фразаў". Яшчэ і яшчэ раз кіраўнік рускага праваслаўя прыклікаў не да паказной дабрачыннасці, на якую так падкая нацыянальная руская свядомасць, але да напружанага "духоўнага раблення", пастаяннага ўспрыняцця Боскіх Ласкаў. Ён прыклікаў усіх маліцца, каб... "Святы Дух не пакідаў нас: тады нашыя нямогласці будуць гаіцца, недахопы - пераадольвацца праз моц Боскае ўсемагутнасці. Мы павінны пастаянна працаваць над сабою. Кожны з нас сэрцам адчувае, калі проўніцца дабрадзейства, а калі пусты, калі ў яго радасць на сэрцы аб святой Эўхарыстыі, а калі служба праходзіць так, быццам чалавек стаіць, як глядач, а не саўдзельнік ",- сказаў Патрыярх Кірыл перад святарамі і тымі, хто толькі выбірае шлях ахвярнага святаслужэння.







All the contents on this site are copyrighted ©.