Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 10 чэрвеня
Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў
свой цыкл пра Айцоў Царквы. Папа Бэнэдыкт 16 прысьвяціў сёньняшнюю катахэзу Яну
Шкоту. Нарадзіўся ён
у Ірландыі на пачатку 9-га стагоддзя. Не вядома калі пакінуў Бацькаўшчыну, каб паехаць
у Францыю на двор караля Карля ІІ, ўнука Карля Вялікага. Быў дасканалым знаўцам Пісьмаў
Айцоў Царквы як заходніх так усходніх. Напісаў многа твораў, з якіх
трэба пералічыць- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- перад усім Трактат аб Падзеле
Натуры. У ім падкрэсьлівае неабходнасьць практыкаваньня сябе ва ўласьцівым распазнаваньні
рэчаіснасьці ды аўтарытэтаў; у шуканьні праўды аж да асягненьня дасьведчаньня маўклівага
абажаньня Бога. Веруючы паводле Яна Шкота- сказаў далей Бэнэдыкт 16- мае ўдзел
у натуры Бога і цэлае Абьяўленьне зьмяшчаецца ў ягонай душы. Грэх аднак выкінуў іх
з яго памяці і дзеля гэтага для прыпамненьтня іх неабходным было Абьяўленьне, якое
Бог заключыў у Сьвятым Пісаньні. Каб адкрыць ўкрыты сэнс Сьвятога Пісаньня –
сказаў на заканчэньне сёньняшяе катахэзы Папа- трэба ўнутранага практыкаваньня, дзякуючы
якому розум адкрываецца на праўду. Практыкаваньне гэтае заключаецца ў гатоўнасьці
да наверненьня, на ачышчэньні сэрца і розуму, каб асягнуць поўнае зразуменьне Божае
Таямніцы. На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва
хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства