Пасольства Ізраіля пры Ватыкане аб гістарычным памеры паломніцтва Бэнэдыкта 16
Візыт Папы ў Ізраіль, ў месяцы траўні, меў гістарычны памер, сказаў ў Рыме пасол гэтае
краіны пры Апостальскай Сталіцы Мордэхай Левы. Дыпламат запэўніў, што гэбрэйскі народ
абдароўвае Папу Рымскага вялікаю пашанаю пасьля гэтага візыту. Пасол прыняў удзел
у публічнай сустрэчы на тэму: “Пасьля візыту Бэнэдыкта 16- Ізраіль: юдаізм і дэмакратыя”.
Падкрэсьліў, што Папа ішоў “сьлядамі Яна Паўла ІІ, які ў 2000-м годзе прыбыў у Ізраіль
без фармальнага запрашэньня і адважыўся на так вялікія жэсты, як візыт у Яд Вашэм
і пад Сьцяною Плачу”. “Візыт Бэнэдыкта 16 падмацаваў двухбаковыя адносіны паміж Ізраілям
ды Апостальскаю Сталтіцаю і кінуў падваліны пад будучыя адносіны” сказаў пасол Левы.