2009-06-09 14:27:57

На выставе ў Жытоміры экспануюцца справы рэпрэсаваных беларусаў


Унікальныя архіўна-следчыя справы прадстаўнікоў нацменшасцяў абнародаваныя на выставе ў Дзяржархіве ў Жытоміры. У прыватнасці, экспануюцца дакументы пра рэпрэсаваных беларусаў, якія жылі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне Украіны.
Выстава праводзіцца з мэтай ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, а таксама адраджэння нацыянальнай памяці і прыцягнення ўвагі грамадства да трагічных падзеяў у гісторыі Украіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.