2009-06-09 14:27:05

З Мінска паведамляюць, што 12 чэрвеня Хросным ходам старажытная ікона Святой Тройцы вернецца ў свой храм вёскі Плебань Маладзечанскага раёна.


Працэсія выйдзе з вёскі Краснае а 8-й раніцы. Ікона будзе несеная да Свята-Успенскага храму. Гэта адзіны абраз, які застаўся з упрыгожання гэтае царквы. Перахоўвалася ікона ў савецкія часы ў Свята-Пакроўскім прыходзе вёскі Краснае. Як расказаў яе настаяцель пратаярэй Павел Хадаркоўскі, удзельнікі працэсіі пройдуць каля 5 км. Калі занясуць ікону ў Свята-Успенскі храм, будзе адслужаная падзячная Літургія.







All the contents on this site are copyrighted ©.