2009-06-08 14:05:52

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 7-га чэрвеня


А паўдні ў нядзелю 7-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся на Плошчы Сьвятога Пятра з вернікамі на гэтай марыйнай малітве. У сваім разважаньні Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб Сьвятой Тройцы. “Толькі любоў робіць нас шчасьлівымі, таму, што мы жывём на тое, каб любіць і быць любленымі. Гэта менавіта прамаўляе за тым, што чалавек быў створаны на вобраз Сьвятой Тройцы”- заўважыў Папа
“Бог ёсьць любоў”ю не цераз адзінства асобы, але цераз тое, што Сьвятая Тройца мае адну натуру”. Далей Бэнэдыкт 16 прыпомніў веру Касьцёла ў Бога Стварыцеля і міласэрнага Айца; ў Адзінароднага Сына, адвечную ўцелаўлёную Мудрасьць , Памёршага і Уваскрослага дзеля нас; ды ў Духа Сьвятога, які ўсё кранае, вядучы сусьвет і гісторыю да канчатковага прымірэньня. Тры асобы ёсьць адным Богам, таму Айцец ёсьць любоў”ю, Сын ёсьць любоў”ю і Дух Сьвяты ёсьць любоў”ю- сказаў Папа.
“Бог ёсьць любоў”ю, любоў”ю празрыстаю, няскончанаю і вечнаю. Не жыве ў цудоўнай самотнасьці, але ёсьць хутчэй нявычэрпнаю крыніцаю жыцьця, якое безупынна даецца і перадаецца”- гаварыў Бэнэдыкт 16. Заўважыў далей, што мы можам гэта інтуітыўна пазнаць, назіраючы як макрокосмас: нашу зямлю, планеты, зоркі, галяктыкі так і мікракосмас: клеткі, атамы, асноўныя малекулы. “На ўсім, што існуе, ў нейкім сэнсе ёсьць выціснута “імя” Найсьвятой Тройцы, таму, што ўсялякае існаваньне, аж па найменшыя частачкі, ёсьць існаваньнем ў адноснах, ў якіх канчаткова прасьвятляецца любоў Бога. Усё паходзіць з любові, накіроўваецца да любові і варушыцца дзякуючы любові- сказаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.