У Ватыкане пацьверджана тэрмін канікулаў Папы Бэнэдыкта 16. Сьвяцейшы Айцец будзе
прабываць на летнім адпачынку ў Ле Комб у альпэйскай Даліне Аосты ў днях ад 13 да
29 ліпеня. У гэтым часе будуць спыненыя аж да 5-га жніўня, Агульныя Аўдыенцыі, якія
адбываюцца кожнае серады. У летнім пэрыядзе не будзе таксама і прыватных аўдыенцый
Папы. У нядзелю 19-га ліпеня Бэнэдыкт 16 адведае мясцовасьць Романо Канавэсэ, што
знаходзіцца ў рэгіёне Пемонтэ, дзе перад тамашнім парафіяльным Касьцёлам адгаворыць
Багарадзічную Малітву “Анёл Гасподні”. У наступную нядзелю 26-га ліпеня Папа адгаворыць
гэтую марыйную малітву ў Ле Комб. Пасьля павароту з Альпаў Бэнэдыкт 16 будзе прабываць
ў сваёй летняй рэзыдэнцыі ў Кастэльгандольфо. Там таксама будзе сустракацца з вернікамі
ў нядзелі і сьвяты на малітве “Анёл Гасподні”.