2009-06-05 14:05:23

У Менск прыбудзе французскі кардынал Філіп Барбарэн


З 7 па 10 чэрвеня 2009 г. у Мінску па запрашэнні Мітрапаліта Філарэта з візітам будзе прабываць французская дэлегацыя на чале з кардыналам Філіпам Барбарэнам, арцыбіскупам Ліона (Францыя). 9 чэрвеня ў мінскай архікатэдры кардынал Барбарэн у 8.00 узначаліць святую Імшу на лацінскай мове. Пасля літургіі французскі кардынал сустрэнецца з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.


На час візіту афіцыйнай дэлегацыі Каталіцкага Касцёла ў Францыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, прадстаўнікамі юдэйскага таварыства ў Беларусі і інш.


8 чэрвеня ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта адбудзецца ўручэнне кардыналу Філіпу Барбарэну тытула Doctor honoris causa Інстытута тэалогіі БДУ. Французскі іерарх, у сваю чаргу, прачытае лекцыю для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ.


Паводле Cftholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.