2009-06-05 14:05:05

Баварыя. На ўсю Нямеччыну славуты мясцовы цэнтр пілігрымак Альеццінг, які аднядаўна сталі называць "Дом Папы Бенедыкта 16." Тут размясціўся і музей - скарбонка хрысціянскіх каштоўнасцей.


"Сэрца Баварыі" - яшчэ адна назва паломніцкага Дома. Старажытнае царкоўнае ювелірнае мастацтва тут прадстаўлена вельмі ярка. Выдатным экспанатам стаўся пераносны алтар "Залаты конь" вышынёй у 62 см, створаны французскім майстрам у 1404 годзе ў Парыжы. Ён сапраўды з золата і плаціны ды ўпрыгожаны мноствам цудоўных каштоўных камянёў вялікай чысціні і памеру. Эксперты ацэньваюць пераносны алтар у 40 млнаў еўра. Экспазіцыю ювелірнага посуду і ўпрыгожванняў асвяціў біскуп дыяцэзіі Пасаў Вільгельм Шрамль. У цырымоніі прыняў удзел і брат Папы - пралат Георг Ратцынгер, а таксама князь дынастыі Вітэльсбахаў, якія правілі раней Баварыяй, прынц Крыстоф. 1200 старажытных прадметаў упрыгожвання хрысциянских цэркваў , якія ёсць адначасова прыкладам высокага мастацтва, размясціліся ў новай экспазіцыі. Да таго ж прадстаўлены тысячы старажытных рэдкасных манет розных дзяржаў, пацеркі каралёў і прынцэс, шматлікі посуд.







All the contents on this site are copyrighted ©.