2009-06-04 14:07:57

Мірная прэмія "Дарога да Міру" для арцыбіскупа, які быў забіты ў Іраку


Сёлетнюю ўзнагароду “Дарога да Міру” ,- фонд аб гэтым назове прызнаў пасьмяротна ірацкаму арцыбіскупу Паўлу Фараджо Рагго. Паінфарміаваў аб гэтым пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН арцыбіскуп Чэлестіно Мілёрэ, які стаіць на чале гэтага фонду, створанага для падтрымкі праектаў місіі Апостальскай Сталіцы пры ААН.
Арцыбіскуп Рагго нарадзіўся ў Мосулю 20-га лістапада 1942-га году. Амаль цэлае жыцьцё правёў у гэтым горадзе. Як пробашч каталіцкай парафіі хальдэйскага абраду заснаваў прытулак для няпоўнаспраўных дзяцей. У 2001-м годзе быў назначаны арцыбіскупам Мосулю. Міма вельмі цяжкай сітуацыі хрысьціян, заўсёды заахвочваў вернікаў астацца на Радзіме, ды адначасна заклікаў усіх Іракійцаў да талерантнасьці. У лютым 2008-га году быў выкрадзены ды панёс мучаніцкую сьмерць з рук выкрадальнікаў.
Прызнаючы прэмію арцыбіскупу Рагго, фонд “Дарога да Міру” жадае ўшанаваць ягонае сьведчаньне, паказваючы як неабходным зьяўляецца сёньня на сьвеце пашана асноўнага права да рэлігійнае свабоды. Фонд “Дарога да Міру” зрабіў гэта ў кантэксьце спрэчак, якія вядуцца ў ААН на тэму міжкультурнага ды міжрэлігійнага дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.