2009-06-04 14:09:50

Кіеў.Старшыня Камісіі па СМІ пры Канфярэнцыі каталіцкіх біскупаў Украіны біскуп Віталь Скамароўскі пасля таго, як быў адзначаны Дзень СМІ, заклікаў хрысціянскіх журналістаў удасканальваць асваенне лічбавай прасторы.


Жыццёва важныя каштоўнасці - вось чаго недахоп у гэтай прасторы - лічыць біскуп.Спасылаючыся да таго, што Папа Бенедыкт 16 звяртае многа ўвагі на сучасныя лічбавыя тэхналогіі, задача каталіцкіх журналістаў працаваць так, каб зацікавіць карыстальнікаў лічбавых сродкаў, у першую чаргу - Інтэрнета - сваім гарачым словам і пераказам падзей, што адбываюцца ў свеце і ў душах людзей. "Дзень СМІ з'явіўся нагодаю падзякваць Богу за хрысціянскіх журналістаў і ўсіх працаўнікоў галіны за тое, што даносяць хрысціянскія каштоўнасці да людзей, - зазначыў біскуп Віталь.- Гэта ёсць заклікам да малітвы і да таго, каб чалавецтва выкарыстоўвала сучасныя сродкі камунікацый на славу Божую і дабро грамадстваў". Далей біскуп прыгадвае, што лічбавыя тэхналогіі карэнным чынам змянілі мадэлі кантактаў і міжасабовых адносінаў. Асабліва сярод моладзі . "Маладыя людзі камфортна адчуваюць сабе ў лічбавай парсторы, якая здаецца чужой для нас, дарослых. Мы павінны б былі навучацца разумець і цаніць магчымасці для кантактаў"- сцвярджае катліцкі дзеяч Украіны. Ён пэўны, што хрысціяне павінны браць з сучасных магчымасцей карысць для сваёй і іншых душаў ды навучаць іншых культуры кантакту ў сусветнай сетцы. "Для нас, вернікаў, - сцвярджае біскуп Віталь, - ...радыё, газеты, тэлебачанне і Інтэрнет - важныя інструманты распаўсюджання Эвангелля. Таму мы павінны актыўна ўдзельнічаць у Інтэрнет-форумах і дыскусіях, бо такім чынам стаемся носьбітамі праўды Божае".







All the contents on this site are copyrighted ©.