Эмігранты павінны быць ахопленыя місійнаю дзейнасьцю Касьцёла- прыпомніў сакратар
Папскае Рады да спраў Душпастыртсва і Падарожнічаючых. Арцыбіскуп Агостіно Маркэтто
ўдзельнічаў у рэгіянальнай сустрэчы Эпіскапатаў ЗША, Мэксыка і Цэнтральнае Амэрыкі,
якая адбылася ў Гватэмале. Тэма сустрэчы была наступная: “зьявішча эміграцыі ў сучасным
сьвеце”. Зьвяртаючыся да амэрыканскіх біскупаў, ватыканскі герарх падкрэсьліў, што
яшчэ да нядаўна місія сярод эмігрантаў спалучалася выключна з тэрыторыяю Азіі ці Афрыкі.
Сёньня людзі з гэтых кантынэнтаў прыбываюць да нашых краін, адсюль абавязакам Касьцёла
ёсьць весьці з імі дыялог ды абвяшчаць ім Эвангэльле- падкрэсьліў арцыбіскуп Маркэтто.
У гэтай новай місіі трэба ўшанаваць свабоду чалавека, ды адначасна памятаць аб абавязку
шуканьня праўды і адкіданьня ўсялякага рэлятывізму ў галіне рэлігіі.