2009-06-03 15:53:20

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 3-га чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. У сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 пазнаёміў прысутных вернікаў з постацю Рабана Маўра, сярэдневяковага тэолага.
RealAudioMP3
Ён нарадзіўся каля 780-га году. Будучы юнаком быў даручаны апецы Айцоў Бэнэдыктынаў. Здабыў усебаковую асьвету, не толькі тэалагічную але таксама і ў абьёме класычнае культуры. Быў экзегэтам, філозафам, паэтам, душпастырам. Быў выбраны Абатам у Фульдзе ( Нямеччына)- сказаў далейц Папа ў сёньняшняй катахэзе,- а затым быў назначаны Арцыбіскупам свайго роднага гораду Майнцу. Дыяцэзыі Фульда, Майнцу, Лінбург ды Уроцлаў ушаноўваюць яго як Сьвятога.
Праўдападобна- зноў сказаў Сьвяцейшы Айцец- зьяўляецца аўтарам гімну “Вэні Крэатор Спірытус”.
Першы твор які напісаў меў загаловак: “Аб абажаньні Сьвятога Крыжа”. Абмяркоўвае ў ім таямніцу збаўленьня, якая зьдзейсьнілася праз ахвяру Хрыста.
Як знаўца хрысьціянскае Літургіі намагаўся адукаваць у гэтым напрамку біскупаў і прэзьбітэраў.. Паясьніваў тэалогіі літургічных знакаў і жэстаў.- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16- спасылаючыся да Бібліі і Айцоў Царквы. Многа ўвагі прысьвяціў Сакраманту Пакуты, царкоўнай дысцыпліне і адукацыі сьвятароў.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.