2009-06-02 13:43:30

У Фларэнцыі - горадзе Галілео Галілея - прайшоў Міжнародны кангрэс, прысвечаны геніяльнаму вучонаму. У ім прынялі ўдзел славутыя прадстаўнікі дакладных навук, а таксама гісторыкі,тэолагі і філосафы.


Мітрапаліт Фларэнцыі(Італія) арцыбіскуп Джузепе Баторы падкрэсліў, што святкаванне Года астраноміі і ўспамін дзейнасці Галілея спрыяюць творчаму пошуку, паглыблення дыялогу розуму і веры. Неабходна шукаць усё больш сталага і канструктыўнага дыялогу між Касцёлам і навукова-даследчымі ўстановамі на ўсіх узроўнях. На думку фларэнтыйскага арцыбіскупа, "вера не ўзрастае, калі адкідаць рацыянальнае, бо яна, наадварот, ёсць часткаю абшару разумнага свету, які прасцягаецца да гарызонтаў". А розум без веры, зазначыў ганаровы ўдзельнік кангрэсу, рызыкуе абмяжоўвацца сухім разлікам і раздумваннем над канфліктамі, замест бачання важных экзенстэнцыяльных пытанняў, асноўных каштоўнасцей і драматычных жыццёвых сітуацый чалавечага жыцця. "Таму неабходна паглыбляць дыялог між розумам і верай",- падкрэсліў Мітрапаліт Фларэнцыі. -" У тым ліку і каб пазбегнуць такіх хваравітых непаразуменняў, як асуджэнне Галілея ў 17 стагоддзі",-зазначыў ён







All the contents on this site are copyrighted ©.