2009-06-02 13:42:57

На Ўкраіне праходзяць святкаванні 20-годдзя выхаду з падполля нацыянальнай Грэка-каталіцкай Царквы.


Адначасова адзначаецца 60-годдзе ліквідацыі УГКЦ ў Закарпацці. Прынагодна ў Ужгарадскай духоўнай семінарыі прайшла міжнародная канфярэнцыя "Пераследаваная Царква". Са словам на ёй выступіў Уладыка Мілан. апостальскі адміністратар Мукачаўскай грэкакаталіцкай Царквы. 27 мая ўдзельнікі падзеі прынялі ўдзел ў хросным ходзе да помніку рэпрысіяванаму духавенству, які стаіць перад біскупскай рэзідэнцыяй. Была адслужаная паніхіда. Потым ўсе накіраваліся ў катэдру ГКЦ ў Ужгарадзе. тут прайшоў малебен па блаславёным Тэадоры Ромжы, епіскапе Мукачаўскім. Мошчы блаславёнага Тэадора былі 28 мая перанесены ў катэдру.







All the contents on this site are copyrighted ©.