2009-06-01 13:56:30

Бэнэдыкт 16 успамінае сваё дзяцінства ў Баварыі


У суботу 30-га мая Папа сустрэўся з дзяцьмі з Папскае Місійнае Працы Дзяцей. Сустрэча з імі была для Папы нагодаю да ўспамінаў з уласнага дзяціньства. Бэнэдыкт 16 вярнуўся думкамі да пяць гадоў, якія ён правёў у мясцовасьці Aschau am Inn у гадах 1932-37.
Сказаў, што меў там пачаткова пэўныя цяжкасьці ў наладжаньні прыязьні з равесьнікамі, якія паслугоўваліся (гаварылі) нязнаным яму дыялектам. Прызнаў, што даходзіла нават да сварак. “Яны былі непазбежнымі, важным было аднак прымірэньне, каб у сэрцы не пакінуць горычы”. Папа далей падкрэсьліў, што вялікаю дапамогаю ў міжчалавечых адносінах быў факт, што ўсе былі католікамі. Усе разам чыталі Сьвятое Пісаньне і навучаліся рэлігіі. Там будучы Папа першы раз прыступіў да споведзі і Сьвятога Прычасьця. Быў таксама міністрантам і мусіў вучыцца напамяць лацінскіх тэкстаў. Падкрэсьліў, што “мы не былі сьвятымі, але была гэта цудоўная супольнасьць”. Хаця не быў у гэтай мясцовасьці ад 1937-га году, мае там надалей многа прыяцеляў”.
Маладыя госьці запыталі таксама Бэнэдыкта 16 ці думаў у дзяціньстве, што калісьці стане Папам Рытскім. “Ніколі мне гэта не прыйшло да галавы”- адказаў Сьвяцейшы Айцец, дадаючы, што быў дзіцём “наіўным”. Папам у тых часах быў Пій ХІ, які здаваўся належаў “да іншага сьвету, іншай рэчаіснасьці”. “Я маю надалей цяжкасьці зразумець, чаму Госпад даручыў мне гэты пасад Папы Рымскага. Я прымірыўся з тым, хаця мне здаецца, што перавышае гэта мае сілы: ведаю, што Госпад мне дапамагае”- закончыў Бэнэдыкт 16.
У сустрэчы прынялі ўдзел дзеці, між іншым, з Італіі, Харватыі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы і Венгрыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.