2009-05-30 10:53:20

Украіна. У палацы Ужгарадскай духоўнай семінарыі Блаславёнага Святамучаніка Тэадора адбылася сустрэча ўсходнекаталіцкіх герархаў Еўропы.Тэма яе -"Таямніца святарства"


Да ўдзельнікаў даслаў прывітанне прэфект Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў кардынал Леонардо Сандры. У ім піша:"Шчыра рады, што менавіта такая тэма вашага засяроджання напярэдадні святкавання Года пакліканняў да святарства, які аб'явіў Папа Бенедыкт 16". Кананічны, душпастырскі, патрыстычны і біблійны ракурсы адносна таямніцы святарства і рукапалажэння былі прымененыя для дыскусій. Гаварылі сабраныя аб супрацоўніцтве між дыяцазальным біскупам і святарамі, аб свабодзе, аб рэлігійнай падтрымцы між хрысціянскімі канфесіямі ў святле святарскай навукі апостала Паўла. 37 удзельнікаў з 13 краін Еўропы абмеркавалі галоўны даклад і слова Апостальскага нунцыя на Ўкраіне Івана Юркавіча. Усе прынялі ўдзел у адкрыцці ў горадзе Ужгарадзе памятнага знака на гадавіну выйсця з падполля Мукачаўскай грэка-каталіцкай дыяцэзіі. Была саслужана святая Літургія, якую ўзначаліў славацкі арцыбіскуп мітрапаліт Прашэўскі Ян. Наступная сустрэча Усходніх каталіцкіх герархаў Еўропы адбудзецца ў катрычніку будучага года ў Балгарыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.