2009-05-30 10:52:31

Папа Бэнэдыкт 16 робіць заклік да салідарнасьці і ўстрыманасьці ў абліччы крызісу



29-га мая Сьвяцейшы Айцец прыняў на аўдыенцыі новых паслоў пры Апостальскай Сталіцы, якія склалі вярыцельныя граматы. Усе яны маюць рэзыдэнцыю па-за Вечным Горадам ды прадстаўляюць Манголію, Індыю, Бэнін, Новую Зеляндыю, Паўднёва Афрыканскую Рэспубліку, Буркіна Фасо, Намібію ды Нарвэгію.
У сваёй прамове да іх Папа выказаў глыбокае занепакоеньне з прычыны эканамічнага і сацыяльана крызісаў. Падкрэсьліў, што ў такой сітуацыі трэба сабе нанова ўсьведаміць, што неабходным зьяўляецца ўзьняцьце намаганьняў ў карысьць ўстанаўленьня сапраўднага міру, які сур”ёзна знаходзіцца пад пагрозаю нясправядлівасьці і няроўнасьці, што ў сваю чаргу пагражае новым канфліктам.
Бэнэдыкт 16 паклікаў міжнародную грамадзкасьць да такой глабалізацыі, якая брала б пад увагу інтарэсы усёй чалавечай сям”і. У гэтай мэце неабходным ёсьць моцная глабальная салідарнасьць паміж багатымі краінамі а ўбогімі. “Мір магчыма будаваць толькі тады, калі ўздымаюцца дзеяньні ў карысьць адважнага адстараняньня няроўнасьцяў, якія стварылі нясправядлівыя сістэмы, каб усім запэўніць такі ўзровень жыцьця, які дазволіў-бы на годнае і памыснае існаваньне”- сьцвердзіў Папа.
Далей ў сваёй прамове да новых паслоў Бэнэдыкт 16 сказаў, што сучасны сьвет стаіць ў абліччы новага зьявішча: апраўдываньня насільля рэлігійнымі прычынамі. Гэта робіць тое, што часамі заўважваецца рэлігіі як пагрозу для грамадзтва, дзеля чаго яны ёсьць атакаваныя і дыскрэдытаваныя. Сьцвярджаецца, што не ёсьць яны фактарам міру. Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што абавязкам рэлігійных кіраўнікоў ёсьць дапамога веруючым людзям і навучаньне іх, каб узрасталі ў сьвятасьці і здолелі па сапраўднаму інтэрпрэтаваць Слова Божае.
“Я перакананы, што рэлігіі адыгрываюць незаступную ролю ў фармаваньні сумленьняў і могуць прычыніцца да ствараньня згоды ў грамадзтве”- сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.