Папа Бэнэдыкт 16 аб заданьнях Касьцёла на ніве адукацыі і міласэрнасьці
Сьвяцейшы Аццец крануў гэтыя пытаньні ў часе сустрэчы з удзельнікамі Пленарнае
Сэсіі Эпіскапату Італіі. Уздымаючы галоўную тэму прац іхняга пасяджэньня якім была
адукацыя, Папа прыпомніў значэньне выхаваўчае праграмы, што прытрымліваецца пасьлядоўнае
ды цэласнае візіі чалавека. Гэта ж можа вынікаць толькі з дасканалага ажыцьцяўляньня
чалавечнасьці, якая зьдзейсьнілася ў Хрысьве. Сьвяцейшы Айцец указаў, што трэба
выхавацеляў, якія цешацца аўтарытэтам і даверам. Як падкрэсьліў, сапраўдны выхавацель
ангажуецца поўнасьцю, спалучаючы ў вядзень адукацыі свой аўтарытэт ды асабісты прыклад.
У сувязі з пачаткам Году Сьвятарства Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу на месца, якое ў паслузе
сьвятароў мае выхаваўчая праца. Спаслаўся апрача таго да сусьветнага эканамічнага
крызісу ды адпаведных ініцыятываў уздыманых Італьянскім Касьцёлам з гэтае прычыны. “Міма
ўзьнятых на розных плоскасьцях сродкаў, грамадзкія вынікі крызісу надалей адчуваюцца
і гэта сур”ёзна, асабліва калі справа ідзе пра найслабейшыя слаі грамадзтва ды сям”і.”—сказаў
Папа. Далей выказаў прызнаньне і падтрымку ініцыяіывам фонду салідарнасьці пад назовам:
“Пазыка надзеі”. 31-га мая адбудзецца ў Італіі збор грашэй, што будзе станавіць
аснову гэтага фонду. Бэнэдыкт 16 заўважыў, што гэта новы выклік да ахвярнасьці далучаецца
да шматлікіх ініцыятываў ужо ўзьнятых у многіх дыяцэзыях, ды спасылаецца да калекты,
якую вёў Апостал Павал для Касьлёла ў Ерусаліме. “Гэтае дзеяньне ёсьць вымоўным сьведчаньнем
узаемнага нясеньня цяжараў. У хвілінах цяжкасьцяў, якія намечваюць асабліва ў тых,
што страцілі працу, стаецца гэта сапраўдным актам культу, што нарадзіўся з любові,
якую Дух Уваскрослага ўзбуджае ў сэрцах веруючых. Ёсьць выразным абвяшчаньнем унутранага
наверненьня, якое спараджае Эвангэльле ды кранаючым праяўленьнем касьцельнае еднасьці”-
падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.