2009-05-29 15:45:15

ВІНШАВАННЕ. 31 мая 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначае 28-ю гадавіну святарскага пасвячэння, якое прыняў у 1981 г.


Супрацоўнікі Беларускай праграмы Радыё Ватыкана ад душы жадаюць шчодрых Божых ласкаў арцыбіскупу Тадэвушу для далейшай плённай працы на карысць Беларускаму і Сусветнаму Касцёлу.
Крыху з біяграфіі: жыццёвы шлях вызначыў у маладосці. У 1976 г. Тадэвуш Кандрусевіч паступіў у духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), якую скончыў у 1981 г., і ў тым жа годзе прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.








All the contents on this site are copyrighted ©.