2009-05-28 15:02:39

Рым. Тут адбудзецца канфярэнцыя-прэзентацыя "Турыстычнымі шляхамі Беларусі і Украіны." Турагенства "Урарту-травел" і ватыканскае агенства Пілігрымак раскажуць італьянцам аб гісторыі, святасці і прыгажосці гэтых славянскіх краін.


Ад нашай краіны свае гасцінныя магчымасці прадставіць агенства "Беларыенцір" . Галоўная задача - пераканаць патэнцыяльных наведвальнікаў нашай Беларусі ў гатоўнасці адказаць на галоўнае запытанне пілігрыма і турыста - якасць-цана, асабліва ў гэты крызісны перыяд. Дарогі святасці, цудатворныя іконы і начныя чуванні пілігрымаў, народныя хрысціянскія традыцыі і турпаходы па блакітных азёрах, канцэрты і мастацкія галерэі - усё гэта чароўна. Але, нажаль, як сцвярджаюць беларускія тур-аператары, цэны ў краіне завышаныя і даходзяць ужо да заходніх, дык цяжка спадзявацца на моцнае развіццё галіны. Аднак гэтыя задачы яны гатовыя вырашаць на месцы. Тут жа, у Італіі, на прэзентацыі, паімкнуцца паказаць, што пры шчырым падыходзе да справы ёсць вялікая магчымасць развіваць розныя формы пілігрымак і турызма ў Беларусі. На канфярэнцыі выступяць прафесары Рымскага універсітэту, якія спецыялізуюцца на вывучэнні рэлігіі і культуры славянскіх краін, сведкі наведання Беларусі, прадстаўнікі "Белавіа". Запрошаны журналісты вядучых СМІ Італіі. Канфярэнцыя арганізаваная пры падтрымцы пасольстваў Беларусі і Украіны. Гэтая краіна цікавіць многіх, асабліва дзякуючы чэмпіянату Еўропы па футболе "Еўра 2012", які пройдзе на Украіне і Польшчы.







All the contents on this site are copyrighted ©.