2009-05-28 14:35:02

Пробашч з Арсу Жан Мары Вянэ будзе патронам усіх сьвятароў


Праз тры тыдні пачнецца Год Сьвятарства. Папа Бэнэдыкт 16 прадказаў яго 16-га сакавіка, сустракаючыся з удзельнікамі Пленарнае Сэсіі Кангрэгацыі да спраў Духавенства. Год Сьвятарства будзе праходзіць пад лозунгам: “Вернасьць Хрыста, вернасьць сьвятара”.
Сьвяткаваньні пачнуцца 19-га чэрвеня, ва ўрачыстасьць Найсьвятога Сэрца Ісусавага. Сьвяцейшы Айцец дасьць пачатак Году Сьвятартсва ўрачыстаю Вячэрняю, што будзе адпраўлена ў Ватыканскай Базыліцы. У Рым будуць прывезеныя з Францыі мошчы Сьвятога Жан Мары Вянэ, якога 150-ці годдзе ад дня сьмерці прыпадае 4-га жніўня, сёлета. Ён ушаноўваецца ад 1928-га году як Патрон Пробашчаў. Папа абвесьціць яго пры гэтай нагодзе Патронам усіх сьвятароў сьвету. Кангрэгацыя да спраў Духавенства заахвочвае біскупаў з цэлага сьвету, каб спалучаючыся гэтага дня з Папам Бэнэдыктам 16, далі пачатак Году Сьвятартсва ў кожнай катэдры ці ў іншых санктуарыях сваіх дыяцэзый. Чарговаю ініцыятывую гэтага юбілейнага году будзе публікацыя “Указаньняў для спаведнікаў і духоўных кіраўнікоў” ды збор высказваньняў Бэнэдыкта 16 аб жыцьці і місіі сьвятароў у нашых часах.
Год Сьвятарства закончыцца Сусьветным Днём Сьвятароў ва ўрачыстасьць Найсьвятога Сэрца Ісусавага 11-га чэрвеня 2010-га году.








All the contents on this site are copyrighted ©.