2009-05-28 15:03:16

Найбольшы востраў у сьвеце набыў аўтаномію


Дацкі парламент (фолькетынг) ухваліў пераважнай большасцю галасоў закон пра пашыраную аўтаномію Грэнландыі.
Такім чынам зацверджаны вынікі рэферэндуму, праведзенага на найбольшым у свеце востраве ў лістападзе мінулага году.
Новы рэжым надае грэнландцам права самастойна раcпараджацца ўласнымі прыроднымі рэсурсамі: радовішчамі прыроднага газу, алмазаў, золата, урану, цынку.
Афіцыйна новы статус Грэнландыі будзе абвешчаны ў дзень нацыянальнага свята 21 чэрвеня 2009 году ў прысутнасці каралевы Даніі Маргрэт II -й і прэм’ер-міністра Ларса Леке Расмусэна.








All the contents on this site are copyrighted ©.