Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў
з кожнага кутку сьвету. У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў свой
цыкл пра Айцоў Царквы. Гаварыў пра Сьвятога Тодара Студыта (Голас) Сьвяты Тодар
Студыт нарадзіўся ў 759-м годзе ў заможнай сям”і з Канстантынопаля. У возрасьце 22-х
гадоў уступіў у манастыр Сэкудыён, якім кіраваў ягоны дзяцька Платон. Некалькі гадоў
пасьля сьвятарскіх сьвядчынаў стаў абатам. З прычыны свайго непрымірымага стаўленьня
ў справе разводу Імпэратара Канстантына 6-га разам са сваімі братамі быў прыгавораны
на выгнаньне. Пасьля некалькіх гадоў знаходжаньня ў Тэссалёніках- сказаў Папа ў
часе сёньняшяе аўдыенцыі- на запросіны Імпэратрацы Ірэны пасяліўся ў манастыры, які
заснаваў консуль Студыёс. Адсюль званьне “студыты”, якімі акрэсьлівана Тодара і яго
падуладных. Рэформа законнага жыцьця, якую ён правёў; ясна акрэсьлена рэгула
і перасьцераганьне герархічнае годнасьці ў манастыры; ясныя вымогі ў пытаньні законнага
ўбоства; зьберажэньне раўнавагі паміж малітваю а аскезаю ды абавязкам працы зрабілі,
што манастыр разросься. Лік манахаў дасягнуў 1000 асоб, калі ў іншых манастырах было
іх 30-40 чалавек. Праца Студытаў сталася важным імпульсам для разьвіцьця візантыйскае
культуры- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16. Сталі вядомымі як выдатныя каліграфы, жыцьцяпісцы,
паэты, выхаваўцы моладзі, настаўнікі, бібліятэкары. Нічога дзіўнага, што манастыр
Тодара ўзьдзейнічаў на іншыя манашыя цэнтры. Ягоны стыль жыцьця пераняла супольнасьць
манахаў з гары Атос, законы паўднёвай Італіі і Русі. Аўтарытэт Тодара быў так вялікі,
што на працягу стагоддзяў захапляў людзей, якія былі адданыя законнаму жыцьцю. Ягоная
прававернасьць і супраціў Патрыярху Нікіфару І падвергнула яго на бічаваньне, ўвязьненьне
ды чарговае сасланьне. Памёр на выгнаньні 11-га лістапада 826-га году. Пакінуў
па сабе багатую літаратурную спадчыну- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа.
Варта пералічыць некаторыя з іх: малы і вялікі катэхізіс, шматлікія казаньні, літургічныя
мовы, пакутны кодэкс, паэтычныя творы. Сьвяты Тодар астаецца нам прыкладам таго як
вельмі трэба цаніць сабе законнасьць і радыкалізм духоўнага жыцьця.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды
новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства