2009-05-27 14:31:16

Рым. Пасля 78 гадоў свайго існавання Радыё Ватыкана пачне ўключаць у свае праграмы рэкламу.


Першаю станецца буйнейшая энергетычная кампанія Італіі "Энель". На прэзентацыі правекта ў нашым будынку Радыё расказалі пра гэтую, у нейкім сэнсе гістарычную, перамену Генеральны дырэктар Тэле-радыё Ватыкана айцец Федэріко Ламбардзі і прэзідэнт "Энель" спадар Пьетро Гнудзі. Нацыянальная энергакампанія інвестуе на рэкламу праз Радыё Ватыкана дзясяткі тысяч еўра для рэкламы на розных мовах.
Рашэнне аб уключэнні рэкламы ў перадачы СМІ Святога Пасаду была прынятая ў кантэксце вялікіх пераменаў па цэлым свеце. Найперш, хуткія рэкламныя ўстаўкі будуць транслявацца на Італію і Еўрасаюз, а праз інтэрнетаўскую старонку - і на розныя краіны . Прыгадаем, што Радыё Ватыкана вяшчае на 43 мовах свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.