2009-05-26 11:56:47

У Рыме была высьвячана Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату


У нядзелю 24-га мая ў Вечным Горадзе быў высьвячаны першы храм Рускай Праваслаўнай Царквы. Высьвячэньне сьвятыні зьдзейсьніў Мітрапаліт Орэнбурскі ды Бузулукскій Валенцін. На цырымоніі былі прысутныя два кардыналы Апостальскай Сталіцы: Вальтэр Каспэр, прэзыдэнт Папскае Рады да спраў Падтрымліваньня Адзінства Хрысьціян ды Рожэ Этчэгэрай, заступнік Дэкана Кардынальскае Калегіі. Царква Сьвятой Кацярыны Александрыйскай, бо такі цяпер яе назоў, знаходзіцца недалёка Ватыкану, на ўзгорку Джанікулюм, на тэрыторыі парку Вільля Абамэлек, якая належыць да пасольства Расейскае Фэдэрацыі ў Італіі. На цырымоніі высьвячэньня новае Царквы была прысутная таксама дэлегацыя расійскіх уладаў, якую ўзначальвалі жонка Прэзыдэнта Сьветлана Медведева ды мэр Масквы Юрый Лужкоў.
Маскоўскі Патрыярхат мае ў Рыме таксама другую Царкву Сьвятога Мікалая Цудатворцы на вуліцы вія Палестро нумар 69-ць.








All the contents on this site are copyrighted ©.