Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі Лаўрэатку Нобелеўскай Прэміі прафэсарку Рыту
Леві Монтальчыні. У Італіі 22-га красавіка, сёлета, сьвяткавалi сотую гадавіну з
дня нараджэньня пажыццёвай сенатаркі.
Ад 1974-га году спадарыня Монтальчыні ёсьць членам Папскае Акадэміі Навук.
Рыта Леві Монтальчыні нарадзілася ў 1909-м годзе ў Турыне. Пачала навукувую працу
на аддзяленьні мэдыцыны тамашняга унівэрсытэту. Як гэбрэйка не магла аднак яе працягваць
на італьянкіх унівэрсытэтах з огляду на расісцкія законы, якія былі ўведзеныя фашыстамі
ў 1938-м годзе , дык была прымушана да эміграцыі. Пасьля вайны вяла навуковыя дасьледаваньні
як у Італіі, так і ў ЗША. За адкрыцьці аб істотным значэньні для зразуменьня мэханізмаў,
якія рэгулююць узрост клетак ды органаў як жывёлаў так і людзей, атрымала ў 1986-м
годзе Нобелеўскую Прэмію па мэдыцыне супольна з Когэнам. Міма пажылага веку, прафэсар
Леві Монтальчыні прыймае актыўны удзел у публічным жыцьці, ў гэтым таксама і ў палітычным.
У 2001-м годзе Прэзыдэнт Італіі Карло Адзэлі Чампі залічыў яе да групы пажыцьцёвых
сэнатараў.