2009-05-25 13:34:42

У нядзелю 24-га мая Папа Бэнэдыкт 16 адведаў італьянскі горад Кассына. Сьвятая Імша.


Візіт Сьвяцейшага Айца спалучыўся з 65-ю гадавінаю гістарычнае бітвы пра гэтае месца ў 1944-ым годзе. У горадзе Кассіно Папа адслужыў Сьвятую Імшу, на якой ўдзельнічала больш за 20-ць тысяч вернікаў. Вітаючы жыхароў гэтага, як ён акрэсьліў, “уваскрослага гораду” Бэнэдыкт 16 прыпомніў, што ёсьць ён прыкладам цярпеньняў Другой Сусьветнай Вайны, чаго сьведчаньнем ёсьць ваенныя могілкі, асабліва польскія, нямецкія ды брытанскія.
У казаньні спасылаючыся да ўрачыстасьці Узьнясеньня, Папа сказаў, што Касьцёл ёсьць супольнасьцю пілігрымаў, якія намагаюцца зьдзейсьніць мэсыянскія абяцаньні, кормячыся па дарозе Словам Божым ды Целам і Крывёю свайгог Госпада. Гэтую сувязь паміж земскім а нябесным жыцьцём поўнасьцю выказаў патрыярх гэтага рэгіёну Сьвяты Бэнэдыкт сваёю рэгулаю “Маліся і працуй”. Сьвяцейшы Айцец выказаў прызнаньне для прысутнай на гэтых землях бэнэдыктынскай малітоўнай традыцыі, бачнай таксама ў розных формах душпастырства.
“Другою формаю бэнэдыктынскай духоўнасьці ёсьць праца. Гуманізацыя сьвету працы тыпічная манастыцызму. Становіць прадмет захадаў вашай супольнасьці, якая намагаецца быць блізка працаўнікоў вялікае індустрыі, прысутнай ў Кассіно ды спалучаных з ёю прадпрыемстваў.- сказаў Бэнэдыкт 16.
RealAudioMP3
Ведаю, як крытычнаю ёсьць сітуацыя многіх работнікаў. Выказваю салідарнасьць з тымі, якія жывуць ў няўпэўненасьці, знаходзяцца на прымусовызх канікулах ці проста звальняюцца з працы. Каб рана беспрацоў”я, прымусіла адказных за публічныя справы, прадпрыемцаў і ўплывовых асоб да супольнага шуканьня развязак крызісу працы, ствараючы новыя месцы працы дзеля аховы сем”яў.
Папа прыпомніў таксама патрэбу турботы пра сям”ю, пра маладое пакаленьне ды пра культуру і адукацыю, ў гэтым неабходнасьць “новага гуманізму”, які згодна з бэнэдыктынскаю рэгулаю прысьвячаў-бы асаблівую ўвагу найслабейшым і адкінутым на ўскраіну грамадзтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.