2009-05-25 13:35:41

Папа на Монтэ Кассына: бэнэдыктынскія рэгулы будуюць мір ды адзінства духа


А гадзіне 17-й паводле італьянскага часу Папа адслужыў Вячэрню ў тамашнім манастыры. У казаньні спаслаўся да эпіграфу манастыра: “Succisa virescit” ( сьцятае дрэва зазялянела). Супаставіў яго да здарэньняў 65-ці гадоў таму назад, калі вайна зьнішчыла манастыр, аднак ён адрадзіўся з новаю сілаю. Словы эпіграфу ўказваюць таксама асноўную для хрысьціянскага жыцьця праўду, што жывём ужо не для сябе, але для Хрыста, які дзеля нас памёр і уваскрос. Прыкладам гэтага ёсьць Сьвяты Бэнэдыкт, які моцна хадзіў па зямлі, ды адначасна сэрцам прабываў у небе. Дзякуючы гэтай ласцы ён мог ажыцьцявіць ў манашай супольнасьці ідэал жыцьця для Хрыста.
“Так, Бэнэдыкт быў прыкладам сьвятасьці і паказаў манахам Хрыста як адзіны вялікі ідэал,- сказаў Папа. Быў настаўнікам цывілізацыі, ўказываў моцныя патрэбы і рацыі сэрца для навукі і ўзбуджаньня сапраўднага ды трывалага братэрства, каб не загубілася еднасьць духа, якая здольная будаваць і падтрымліваць мір. Не прыпадкам слова “Pax” вітае пілігрымаў і гасьцей ля варот гэтага манастыра, адбудаванага пасьля страшнага катаклізма Другой Сусьветнай Вайны. Узносіцца яно быццам-бы ціхі заклік да адстараняньня ўсялякага насільля дзеля пабудовы міру: ў сем”ях, ў супольнасьцях, паміж народамі і сярод усяго чалавецтва. Сьвяты Бэнэдыкт узывае кожнага, хто прыходзіць на гэтую гару, да шуканьня міру ды імкненьня да яго”,- сказаў Папа.
Апошнім пунктам візыту Бэнэдыкта 16 ў Монтэ Кассіна было наведаньне польскіх ваенных могілкаў. Там Сьвяцейшы Айцец маліўся пра вечную радасьць для памёршых ды суцяшэньне для тых, якія надалей зазнаюць дасьвечаньне вайны ў нашых часах. Прасіў выліцьця Сьвятога Духа на чалавецтва, каб зразумела яно, як вялікім скарбам ёсьць мір, і каб чалавецтва будавала будучыню сьвету на пашане да жыцьця.
Пасьля гэтага візыту на польскіх могілках Папа Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.