2009-05-23 10:41:46

Італія надалей будзе запрашаць беларускіх дзяцей


Італія працягне аказваць дапамогу беларускім дзецям. Гэта пацьвердзіў пасол Італіі ў Беларусі Джуліё Прыджоні – паведамляе БелТА.
За мінулыя гады Італія прыняла каля 300 тыс. дзяцей зь Беларусі, у галоўным з рэгіёнаў пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі.
Джуліё Прыджоні паведаміў, што італьянскае пасольства ў Бэларусі штогод выдае каля 45 тыс. віз. 35 тыс. зь іх зьвязана зь дзецьмі, якія праходзяць па праграмах аздараўленьня. Астатнія выдаюцца турыстам і прадпрымальнікам.








All the contents on this site are copyrighted ©.